[ 04:38 ]  Міністры абароны Арменіі і ЗША правялі сёньня перамовы

ВАШЫНГТОН Міністры абароны Арменіі і ЗША -- Сержык Сарксян і Дональд Рамсфэльд правялі сёньня перамовы ў сталіцы ЗША і абмеркавалі шырокае кола ваенных праблемаў. Прадстаўнік Пэнтагону пваведаміў, што перамовы тычыліся двухбаковых дачыненьняў і ўзмацненьня ваеннага партнэрства паміж краінамі. Амэрыканскае ваеннае ведамства ацэньвае вынікі сустрэчы як новую эру супрацоўніцтва паміж Арменіяй і ЗША