[ 14:15 ]  550 чалавек сталі ахвярамі міжусобных сутычак у Індыі

ДЭЛІ. У заходнім індыйскім штаце Гуджарат ахвярамі крывавых сутычак паміж індуістамі і мусульманамі, якія не спыняюцца шэсьць дзён, сталі каля 550 чалавек. Арыштаваныя прыблізна 3 тысячы чалавек. У многія гарады накіраваныя войскі, уведзены камэнданцкі час, зачыненыя школы і ўстановы. Сёньня раніцай на поўначы штату паліцыя была вымушаная адкрыць агонь па натоўпах, якія напалі на мусульманскія кварталы. Два чалавекі забітыя. Міжусобныя сутычкі перакідваюцца на іншыя штаты Індыі.