[ 20:38 ]  Алексій ІІ вінаваціць папу рымскага ў інтэрвэнцыі

ВАТЫКАН. Папа рымскі Ян Павел ІІ сёньня праз непасрэдную сатэлітную сувязь правёў супольную малітву з маладымі каталікамі ў шасьці гарадох Эўропы, у тым ліку ў Маскве. Падчас сэансу сувязі адначасная багаслужба адбывалася таксама ў Атэнах, Будапэшце, Страсбуры, Валенсіі і Вене. Расейскі праваслаўны патрыярх назваў сатэлітную багаслужбу ўварваньнем каталіцызму ў Расею.