[ 14:10 ]  У Більбао (Гішпанія) адбыўся тэракт

БІЛЬБАО, Гішпанія. У прымесьці Більбао на поўначы Гішпаніі сёньня выбухнула бомба, закладзеная ў аўтамабіль. Параненая жанчына – дэпутат мясцовага заканадаўчага сходу ад сацыялістаў і ейны целаахоўнік. Улады падазраюць, што тэракт арганізаваны баскамі-незалежнікамі з групоўкі ЭТА.