[ 20:57 ]  У Душанбэ абрабаванае францускае прадстаўніцтва

ДУШАНБЭ. У сталіцы Таджыкістану мінулай начы было абрабаванае прадстаўніцтва францускай гуманітарнай арганізацыі. Невядомыя ўварваліся ў офіс, зьбіўшы ахоўніка і скралі сэйф, у якім было болей за 50 тысячаў даляраў. Таджыцкія праваахоўчыя ворганы вядуць расьледваньне