[ 16:39 ]  У Рыме затрыманыя тэрарысты

РЫМ. У італьянскай сталіцы затрыманыя чацьвёра грамадзянаў Марока, якія падазраюцца ў тэрарызме. Падчас ператрусу кватэры, дзе жылі мараканцы, знойдзеныя 4 кіляграмы цыяніду, схема водазабясьпячэньня гораду, мапа Рыму, на якой было адзначанае месца знаходжаньня амэрыканскай амбасады. Італьянскія ўлады заяўляюць, што арыштаваныя падтрымлівалі цесныя кантакты з тэрарыстычнай арганізацыяй «Аль-Каіда».