МЮНХЕН. У Баварыі, нямецкай фэдэральнай зямлі, знойдзенае цела злачынцы, які сёньня забіў прынамсі трох чалавек. Паліцыя мяркуе, што забойца скончыў жыцьцё самагубствам. Сёньня раніцай ў горадзе Эхінг, каля Мюнхену, 20-цігадовы мужчына, якога звольнілі з працы, застрэліў свайго былога шэфа і аднаго зь ягоных калегаў. Затым ён забіў дырэктара і настаўніка аднаго з тэхнічных коледжаў, дзе раней вучыўся.