[ 20:22 ]  Забойства афганскага міністра было вынікам змовы

КАБУЛ. Кіраўнік часовага афганскага ўраду Хамід Карзаі заявіў, што забойства міністра авіяцыі і турызму Афганістану было вынікам змовы. Міністар Абдул Рахман быў забіты ўчора ў кабульскім лётнішчы натоўпам паломнікаў, раззлаваных тым, што яны ня могуць вылецець у Мэку. Паводле Карзаі, Рахман быў забіты змоўнікамі, якія ня маюць нічога агульнага з паломніцтвам. Афганскі лідэр выказаў меркаваньне, што сярод змоўнікаў ёсьць генэралы, прадстаўнікі спэцслужбаў і міністэрства юстыцыі. Мяркуецца, што траім зь іх удалося ўцячы ў Савудаўскую Арабію. У Кабуле ў гэтай справе ўжо арыштаваныя чатыры чалавекі.