[ 16:43 ]  Новы часовы кіраўнік Косава прыбыў у Прыштыну

ПРЫШТЫНА. Новы кіраўнік часовай адміністрацыі Косава Міхаэль Штайнэр прыбыў сёньня ў сталіцу краю – Прыштыну. Нямецкі дыплямат быў прызначаны на гэтую пасаду ў студзені сёлета, замяніўшы датчаніна Ханса Хэкэрупа. Косава рыхтуецца да перадачы ўлады новаабраным мясцовым ворганам самакіраваньня. Летась тут адбыліся першыя ўсеагульныя выбары, аднак, косаўскі парлямэнт дагэтуль ня можа абраць прэзыдэнта краю.