[ 20:08 ]  Паводле Белага дому, затрыманыя баявікі “Аль-Кайды” не зьяўляюцца ваеннапалоннымі

ВАШЫНГТОН. Белы дом заявіў, што затрыманыя баявікі “Аль-Кайды” не зьяўляюцца ваеннапалоннымі. Але, паводле прадстаўніка адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Ары Флэйшэра, яны маюць права на некаторую абарону ў адпаведнасьці з Жэнэўскім пагадненьнем, якое рэгулюе юрыдычныя аспэкты вайны. Флэйшэр таксама сказаў, што зь вязьнямі абыходзяцца добра.