[ 16:31 ]  У Альбаніі абраны новы прэм’ер-міністар

ТЫРАНА. Уладная альбанская сацыялістычная партыя сёньня абрала міністра абароны Пандалі Майка кандыдатам на пасаду новага прэм’ер-міністра краіны. На паседжаньні Цэнтральнага камітэту разглядаліся тры кандыдатуры. Майка карыстаўся падтрымкай былога прэм’ера Іліра Мэты, які вымушаны быў пайсьці ў адстаўку ў сувязі з канфліктам з генэральным сакратаром партыі Фатосам Нанам.