[ 17:08 ]  Сэнатар ЗША Джон Маккэйн заявіў, што Ірак мусіў бы быць аб’ектам у вайне супраць тэрарызму

МЮНХЭН. Сэнатар Злучаных Штатаў, сябра сэнацкай камісыі ў справах узбраеньняў Джон Маккэйн у часе міжнароднай канфэрэнцыі ў Мюнхэне заявіў, што Ірак мусіў бы быць аб’ектам у вайне супраць тэрарызму. Маккэйн, маючы на ўвазе Садама Гусэйна, сказаў: “тэрарыст жыве ў Багдадзе і ў ягоным распараджэньні рэсурсы цэлай краіны”. Таму, наступны фронт барацьбы супраць тэрарызму відавочны і сьвет павінен гэта зразумець. Маккэйн узгадаў пра навучальныя лягяры для тэрарыстаў у Іраку і нагадаў пра кантакты ірацкага кіраўніцтва з Аль Кайдай.