[ 04:15 ]  Эўразьвяз разглядае палестынскую ўладу як партнэра

ВАШЫНГТОН. Каардынатар міжнароднай палітыкі Эўразьвязу Хавіер Саляна заявіў, што ён параіў дзяржсакратару ЗША Коліну Паўэлу не спыняць кантакты з кіраўніцтвам Палестынскай аўтаноміі. Пасьля сустрэчы з Паўэлам Саляна паведаміў журналістам, што Злучаныя Штаты і эўрапейскія краіны будуць выкарыстоўваць ціск як сродак барацьбы з тэрарызмам. Але гішпаньскі дыплямат адзначыў, што Эўразьвяз, як і раней, разглядае палестынскую ўладу як партнэра. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і ягоныя дарадцы заяўлялі пра магчымасьць прыпыненьня кантактаў ЗША з Палестынскай аўтаноміяй.