[ 04:14 ]  Іліяс Ахмадаў заявіў, што Расея выкарыстоўвае повад вайны з тэрарызмам для ўзмацненьня ваенных дзеяньняў у Чачэніі

ВАШЫНГТОН. Міністар замежных справаў незалежніцкага кіраўніцтва Чачэніі Іліяс Ахмадаў сказаў на прыватным форуме ў Вашынгтоне, што Расея выкарыстоўвае повад вайны з тэрарызмам, каб зьдзейсьніць тое, што ён назваў зладзействам у ягонай парванай вайной краіне. Ён таксама заявіў, што новы расейска-амэрыканскі антытэрарыстычны альянс дазволіў Маскве ўзмацніць свае ваенныя дзеяньні ў Чачэніі, што прывяло да шматлікіх забойстваў цывільных жыхароў і фактычнага зьнішчэньня шанцаў на мірныя перамовы. Паводле Ахмадава, сытуацыя ў Чачэніі безнадзейная. Расея цьвердзіць, што змагаецца ў Чачэніі з тэрарызмам і назвала “несяброўскім крокам” Злучаных Штатаў прыём Ахмадава некаторымі чыноўнікамі Дзярждэпартамэнта ў Вашынгтоне.