[ 18:23 ]  ЗША дэкляравалі Ўзбэкістану фінансавую дапамогу

ТАШКЕНТ. Намесьнік Дзяржаўнага сакратара ЗША Элізабэт Джонс падпіала з узбецкім міністрам замежных справаў Абдулазісам Камілавым палітычную дэклярацыю, якая прадугледжвае выдаткаваньне Ўзбэкістану фінансавай дапамогі на суму 160 мільёнаў даляраў. Гэтыя грошы прызначаюцца на ўмацаваньне аховы мяжы, ахову здароў’я, водныя праекты, ды фінансавую і юрыдычную рэформы.