КІЕЎ. Лідар украінскай апазыцыі Юлія Цімашэнка была сёньня цяжка параненая ў выніку аўтамабільнай катастрофы. У ейны аўтамабіль стукнулася іншая машына, якая паехала на чырвонае сьвятло. Паводле афіцыйна непадцьверджаных зьвестак, атрыманыя раны грудзей і галавы не пагражаюць жыцьцю Юліі Цімашэнкі.
Камэнтуючы гэтыя падзеі, віцэ-старшыня партыі “Біцківшчына” Аляксандар Турчынаў, заявіў:
“У нашай краіне ўрад заўсёды атрымлівае адмысловыя дэрэктывы і камэнтары, якія найлепш адпавядаюць прэзыдэнцкаму асяродзьдзю. Зашмат на Украіне супадзеньняў”.