[ 17:38 ]  60 тысячаў ізраільскіх рэзэрвістаў адмаўляюцца служыць на палястынскіх тэрыторыях

ЕРУСАЛІМ. 60 тысячаў рэзэрвістаў ізраільскага войска падпісалі пэтыцыю, адрасаваную ўраду краіны, у якой яны адмаўляюцца служыць на акупаваных палястынскіх тэрыторыях. У адказ прэсавы саркатар войска падпалкоўнік Олівер Рафавіц заявіў, што гэтыя людзі не разумеюць сутнасьці пагрозы тэрарызму.