[ 20:52 ]  Эўразьвяз надалей падтрымвае Арафата

БРУСЭЛЬ. Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу пацьвердзілі сваю падтрымку палестынскаму лідэру Арафату, заявіўшы, што ён адыгрывае ключавую ролю ў спробах аднавіць мір на Блізкім Усходзе. Краіны Эўразьвязу ў сваёй заяве заклікалі Ізраіль спыніць разбурэньне фінансаваных эўрапейскімі арганізацыямі палестынскіх аб’ектаў на Заходнім Беразе Ярдану і ў Паласе Газа.