[ 03:12 ]  У Гуантанама прыехаў мусульманскі капэлян

ВАЕННА­МАРСКАЯ БАЗА ЗША ГУАНТАНАМА (КУБА). Мусульманскі капэлян ваенна-марскіх сілаў Злучаных Штатаў правёў малітвы для палонных талібаў і ваяўнікоў «Аль-Каіды» у турме на амэрыканскай базе Гуантанама. Лейтэнант ВМС Абухена Сайфуль-Ісьлям, амэрыканскі грамадзянін бэнгальскага паходжаньня, правёў малітвы і чытаньні Карану пад знакам, які паказвае кірунак на Мэку. У малітвах бралі ўдзел ня ўсе са 158 палонных. Пасьля малітваў капэлян гутарыў зь некаторымі зьняволенымі. Ён паведаміў журналістам, што ягоная задача ­ запясьпечыць духовыя і культурныя правы зьняволеных. Апошнім часам праваабарончыя арганізацыі і замежныя палітыкі крытыкавалі Злучаныя Штаты за ўмовы ўтрыманьня палонных у Гуантанама.