[ 20:17 ]  Сыйм Калас зацьверджаны на пасадзе прэм”ер-міністра Эстоніі

ТАЛІН. Сыйм Калас зацьверджаны сёньня на пасадзе прэм”ер-міністра Эстоніі. За ягоную кандыдатуру прагаласавалі 62 дэпутаты парлямэнту, 31 – выказаўся супраць. У звароце да дэпутатаў Калас заявіў, што галоўная мэта новага ўраду – далучэньне Эстоніі да Эўразьвязу і НАТО. Сыйм Калас – лідэр Рэфармісцкай партыі, у мінулым кабінэце займаў пасаду міністра фінансаў. Урад Марта Лаара вымушаны быў пайсьці ў адстаўку на пачатку студзеня пасьля таго, як распалася кіруючая каліцыя.