[ 17:16 ]  Лідар талібаў мула Мухамэд Амар хаваецца ў Афганістане

КАНДАГАР. Паводле Гуль Агы – губэрнатара правінцыі Кандагар, што на поўдні Афганістану, лідар талібаў мула Мухамэд Амар хаваецца ў Афганістане і пошукі яго працягваюцца. У часе інтэрвію агэнству “Ройтар” Гуль Ага сказаў, што служба бясьпекі часовага афганскага ўраду і мясцовыя аддзелы спрабуюць адшукаць і затрымаць Мухамэда Амара. Гуль Ага адзначыў, што лідар талібаў, у спробе пазьбегнуць арышту, стала зьмяняе месца знаходжаньня.