[ 16:16 ]  У сталіцы Чачні загінулі пяцёра расейскіх вайскоўцаў і дзевяць былі параненыя

ГРОЗНЫ. У сталіцы Чачні цягам мінулых содняў загінулі пяцёра расейскіх вайскоўцаў і 9 былі параненыя ў выніку чатырох абстрэлаў і некалькіх выбухаў. Паводле грозьненскай ваеннай камэндатуры, абстралянымі былі браніраваная разьведвальна-дазорная машына ў Акцябарскім раёне чачэнскай сталіцы і будынак раённай ваеннай пракуратуры ў Завадзкім раёне.