КАБУЛ. Агенцтва ФРАНС-ПРЭС паведамляе, што антытэрарыстычная кааліцыя начале са Злучанымі Штатамі ўчора ўзмацніла сваю кампанію супраць сеткі “Аль-Кайды” арыштамі падазраваных тэрарыстаў у Афганістане, Гішпаніі, Брытаніі, Малайзіі і Інданэзіі.
Паводле паліцыі, афганскія сілы бясьпекі арыштавалі 6 меркаваных сябраў “Аль-Кайды” і іхнага кіроўцу ў Кабуле. Гэта – першая такога кшталту акцыя, праведзеная Ў Кабуле.
Віцэ-прэм”ер Малайзіі Абдула Ахмад Бадаўі паведаміў, што ў Куала-Лямпуры затрыманыя 7 чалавек, якіх падазраюць у прыналежнасьці да тэрарыстычнай арганізацыі.
2 меркаваных сябры “Аль-Кайды” былі арыштаваныя ўчора ў Гішпаніі, непадалёку ад Барсэлёны.
Улады Вялікай Брытаніі дамагліся працягу тэрміну затрыманьня дзевяці зь сямнаццаці асобаў, якіх арыштавалі цягам тыднёвай антытэрарыстычнай апэрацыі.