[ 02:27 ]  Генэральная асамблея ААН ухваліла павелічэньне буджэту арганізацыі

НЬЮ ЁРК. Генэральная Асамблея ААН ухваліла павелічэньне буджэту арганізацыі на бліжэйшыя два гады амаль на 4 адсоткі – прыблізна на 100 мільёнаў даляраў. Прадстаўнікі ААН заявілі, што гэта першае за 8 апошніх гадоў павелічэньне буджэту, якое ня выкліканае інфляцыяй. Аглядальнікі лічаць, што яно дазволіць некалькі пашырыць штат супрацоўнікаў міратворчых місіяў ААН, чаго дамагаецца Генэральны Сакратар арганізацыі Кофі Анан.