[ 19:39 ]  У часе перастрэлак іслямісцкіх экстрэмістаў з палястынскімі паліцыянтамі забітыя шэсьць чалавек

ЕРУСАЛІМ. У паласе Газа сёньня ў У часе перастрэлак іслямісцкіх экстрэмістаў з палястынскімі паліцыянтамі забітыя шэсьць чалавек, каля шасьцідзесяці параненыя. Адзін зь лідэраў “Хамасу” Гасан Юсэф абвесьціў сёньня, што ягоная групоўка прыпыняе тэрарыстычныя акты на тэрыторыі Ізраілю. Іншая радыкальная арганізацыя – “Іслямскі джыгад” – мае намер працягваць напады на ізраільцаў. Ізраільскія ўлады лічаць, што часовае замірэньне, абвешчанае “Хамасам”, -- усяго толькі тактычныя хітрыкі, якія маюць на мэце стварыць бачнасьць таго, што лідэр Палястынскай аўтаноміі Ясір Арафат змог задушыць тэрарыстычную дзейнасьць. Арафат абвесьціў нядаўна па-за законам “Хамас” і шэраг іншых груповак, што ажыцьцяўляюць тэракты супраць Ізраілю. Генэральная асамблея ААН на ўчорашняй адмысловай сэсіі выказала падтрымку Арафату. Ізраіль сёньня катэгарычна адверг рэзалюцыю ААН, якая заклікае да разьмяшчэньня на Блізкім Усходзе міжнародных назіральнікаў.