[ 16:41 ]  Расея і ЗША паразумеліся ў пытаньні санкцыяў супраць Іраку

МАСКВА. Паводле расейскага ўраду, дасягнутае паразуменьне Расеі са Злучанымі Штатамі ў справе новага рэжыму санкцыяў супраць Іраку. Намесьнік міністра замежных справаў Расеі Сяргей Арджанікідзэ і намесьнік Дзяржаўнага сакратара ЗША Джон Вольф пагадзіліся часткова размарозіць расейскія кантракты зь Іракам у памеры 860 мільёнаў даляраў. Арджанікідзэ таксама заявіў, што Масква, як і раней, катэгарычна выступае супраць усялякіх ваенных дзеяньняў у дачыненьні да рэжыму Саддама Хусэйна.