[ 16:15 ]  Перадавыя аддзелы міжнародных міратворчых сілаў могуць прыбыць у Кабул ужо да 22 сьнежня

Кабул. Перадавыя аддзелы міжнародных міратворчых сілаў могуць прыбыць у Кабул ужо да 22 сьнежня. У гэты дзень распачынае працу часовая адміністрацыя Афганістану. Аб гэтым паведаміў сёньня спэцыяльны пасланік ЗША Джэймс Доббінс, які узяў удзел у цырымоніі адкрыцьця амэрыканскага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Кабуле. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў раней, што ў Афганістане могуць быць разьмешчаныя ад 3 да 5 тысяч міратворцаў. Афганскія лідэры ўвуажаюць, што дастаткова і адной тысячы.