[ 05:08 ]  США сёньня правядуць пятае выпрабаваньне новай сістэмы супрацьпаветранай абароны

ВАШЫНГТОН США сёньня правядуць чарговае, пятае, выпрабаваньне новай сістэмы супрацьпаветранай абароны. Ракета павінна зьнішчыць у космасе над Ціхім акіянам ракету з баягалоўкай без баявога зараду. Два з папярэдніх чатырох запускаў закончыліся няўдала. Прадстаўнікі Міністэрства абароны ЗША заявілі, што сёняшняе выпрабаваньне не парушае Дамовы 1972 году аб СПА. Расея настойвае на захаваньні гэтай дамовы, у той час як ЗША лічаць яе састарэлай