[ 04:41 ]  Гаўер Саляна правядзе сёньня ў Югаславіі перамовы

БЯЛГРАД Кіраўнік замежнай палітыкі Эўразьвязу Гаўер Саляна правядзе сёньня ў Югаславіі перамовы з мэтай палепшыць стасункі паміж Сэрбіяй ды Македоніяй. Саляна сустрэнецца ў Бялградзе з прэзыдэнтам Югаславіі Ваіславам Каштуніцай і ў Падгорыце з прэзыдэнтам Чарнагорыі Міла Джуканавічам. У адмысловай заяве Эўразьвязу падкрэсліваецца, што сустрэча паспрыяе далейшаму дыялёгу паміж двума рэспублікамі, якія складаюць Югаслаўскую фэдэрацыю. Эўразьвяз жадае, каб Чарнагорыя заставалася ў складзе Югаславіі. У пачатку году ў Чарнагорыі можа адбыцца рэферэндум наконт дасягненьня незалежнасьці. У мінулым месяцы перамовы паміж Джуканавічам і Каштуніцай праваліліся.