[ 04:19 ]  Буш папярэджвае краіны, што дапамагаюць тэрарыстам

Вашынгтон. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у сваім выступленьні на нацыянальным радые заявіў, што ЗША будуць наносіць удары па тэрарыстах паўсюль, дзе яны рыхтуюць свае акцыі. Паводле словаў Буша, Амэрыку яшчэ чакаюць цяжкія выпрабаваньні ў вайне з тэрарыстамі. Барацьба з талібамі і тэрарыстамі Аль-Каіды ў Афганістане будзе працягвацца, сказаў прэзыдэнт ЗША. Буш таксама папярэдзіў краіны, якія дапамагаюць тэрарыстам, што супроць іх таксама могуць быць нанесеныя прэвентыўныя ўдары.