[ 04:21 ]  Новым старшынём парлямэнту Грузіі ўпершыню абраная жанчына – Ніно Бурджанадзэ

ТБІЛІСІ Новым старшынём парлямэнту Грузіі ўпершыню абраная жанчына – Ніно Бурджанадзэ, якая раней займала пасаду старшыні парлямэнцкага камітэту зьнешніх сувязяў. Яе кандыдатуру падтрымалі 129 з 240 дэпутатаў – прадстаўнікі фракцыяў, апазыцыйных прэзыдэнту Грузіі Эдуарду Шэварднадзэ. У сваёй прамове 37-гадовая Бурджанадзэ заявіла, што яе галоўнай мэтай зьяўляецца аднаўленьне стабільнасьці і спакою ў парлямэнце ды краіне, і супрацоўніцтва з усімі палітычнымі сіламі Грузіі. Ранейшы сьпікер Зураб Жванія падаў у адстаўку 1 лістапада, пасьля адстаўкі грузінскага ўраду.