СКОП’Е. Адказны за замежную палітыку Эўразьвязу Хавіер Саляна сказаў, што мірны плян, магчыма, будзе прыняты парлямэнтам Македоніі ужо на наступным тыдні. Учора Саляна сустрэўся з прэзыдэнтам Македоніі Барысам Трайкоўскім і кіраўнікамі палітычных партыяў краіны. Паводле Саляны, палітычныя лідэры пагадзіліся ў пытаньні важных канстытуцыйных зьменаў, што адкрывае шлях для поўнага ажыцьцяўленьня мірнага пляну. Найбольш пярэчаньняў у македонскім парлямэнце выклікаў тэкст прэамбулы да Канстытуцыі, дзе прапануецца замяніць словы «македонскі народ» на «грамадзяне», каб падкрэсьліць этнічную разнастайнасьць краіны.