[ 16:48 ]  Амэрыканская авіяцыя правяла другую за дзень сэрыю налётаў на перадавыя пазыцыі талібаў

ДЖАБАЛЬ-УС-САРАДЖ (АФГАНІСТАН). Амэрыканская авіяцыя правяла другую за дзень сэрыю налётаў на перадавыя пазыцыі талібаў на поўнач ад Кабулу. Працягваліся таксама ўдары па галоўным бастыёне талібаў – горадзе Кандагар. Міністар адукацыі Талібану паведаміў, што падчас налёту быў зьнішчаны аўтобус, у выніку чаго было шмат ахвяраў. Гэтая інфармацыя не пацьверджаная незалежнымі крыніцамі. Некаторыя апазыцыйныя камандзеры заклікалі Злучаныя Штаты ўвесьці ў дзеяньне наземныя сілы, бо паветраных удараў недастаткова, каб разьбіць талібаў. Прадстаўнік талібаў Амір Хан Мутакі заклікаў Арганізацыю Ісьлямскай Канфэрэнцыі даслаць экспэртаў для ацэнкі шкоды, нанесенай амэрыканскім бамбаваньнем.