[ 18:11 ]  Палата Прадстаўнікоў Злучаных Штатаў прыняла законапраект, на падставе якога пашыраюцца паўнамоцтвы амэрыканскіх праваахоўных ворганаў

ВАШЫНГТОН. Палата Прадстаўнікоў Злучаных Штатаў прыняла і перадала ў Сэнат законапраект, на падставе якога пашыраюцца паўнамоцтвы амэрыканскіх праваахоўных ворганаў у барацьбе з тэрарызмам. З прапановай прыняць адпаведны закон выступіў пасьля тэрарыстычных нападаў 11 верасьня прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш. Закон дазволіць праваахоўным ворганам падслухоўваць размовы падазраваных у тэрарызме, дзяліцца выведнай інфармацыяй і адсочваць іх паводзіны ў Інтэрнэце.