[ 16:14 ]  Начальнік расейскага Гэнштабу Квашнін вядзе перамовы з вайсковым лідарам “Паўночнага Зьвязу” Афганістану Фахімам

ДУШАНБЭ. Сёньня, пры зачыненых дзвярох, начальнік Гэнэральнага штабу расейскага войска Анатолі Квашнін вядзе перамовы з вайсковым лідарам “Паўночнага Зьвязу” Афганістану Мухамэдам Фахімам. Паводле прадстаўніка афганскага пасольства ў Душанбэ, бакі абмяркоўваюць ваенную сытуацыю ў Афганістане і пытаньні расейскіх ваенных паставак “Паўночнаму Зьвязу”, якія ацэньваюцца ў 30 мільёнаў даляраў. Сярод абяцанай расейскім бокам зброі – танкі, гэлікоптары і бранявыя транспартныя сродкі.