[ 07:41 ]  Трэцяя па вялічыні амэрыканская сталеліцейная кампанія зьвярнулася да ўраду ЗША з просьбай абараніць ад банкруцтва

ВАШЫНГТОН Трэцяя па вялічыні амэрыканская сталеліцейная кампанія – Bethlehem Steel -- зьвярнулася да ўраду ЗША з просьбай абараніць ад банкруцтва. Сярод прычынаў крызісу кіраўніцтва кампаніі называе дэмпінгавы імпарт, а таксама наступствы тэрактаў 11 верасьня. Пасьля тэрактаў скараціўся попыт у сталеліцейнай, аўтамабільнай ды іншых галінах.