[ 20:45 ]  На Заходнім беразе Ярдану сёньня быў забіты Абдель Рахман Хамад – актывіст палестынскай экстрэмісцкай групоўкі "Хамас"

ТЭЛЬ-АВІЎ На Заходнім беразе Ярдану сёньня быў забіты Абдель Рахман Хамад – актывіст палестынскай экстрэмісцкай групоўкі "Хамас". Палестынцы заяўляюць, што ён быў застрэлены ізраільскім снайпэрам. Раней Ізраіль дабіваўся ад палестынскіў уладаў арышту Хамада, абвінавачваючы яго ў арганізацыі выбуха на дыскатэцы ў Тэль-Авіве сёлета ў чэрвені, калі загінула 22 чалавекі, пераважна падлеткі. Сёньня ўрад Ізраілю разглядае пытаньне аб зьмякчэньні блякады палестынскіх тэрыторыяў. Заўтра ў Лёндан для перамоваў з прэм`ер-міністрам Вялікай Брытаніі Тоні Блэром прыбывае лідар палестынцаў Ясір Арафат.