[ 20:18 ]  Бурханудзін Рабані заявіў пра сваю поўную падтрымку антытэрарыстычнай апэрацыі ЗША і саюзьнікаў

ДУШАНБЭ Легітымны прэзыдэнт Афганістану, лідэр антыталібскай кааліцыі Бурханудзін Рабані заявіў пра сваю поўную падтрымку антытэрарыстычнай апэрацыі ЗША і саюзьнікаў. Раббані адзначыў гэта на прэсавай канферэнцыі ў Душанбэ, дзе ён праводзіў перамовы з таджыцкім прэзыдэнтам Эмамалі Рахмонавым. Тэмы перамоваў – сытуацыя ў Афганістане, а таксама праблема гуманітарнай дапамогі афганскім уцекачам.