[ 06:40 ]  Масква мае ўласныя сродкі адшуканьня фондаў арганізацыяў, далучаных да тэрарыстачнай дзейнасьці

ВАШЫНГТОН. Міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын заявіў, што Масква гатовая ўзяць поўны ўдзел у міжнароднай кампаніі супрць тэрарызму. Выступаючы ўчора ў Вашынгтоне, Кудрын падкрэсьліў, што Масква мае ўласныя сродкі адшуканьня фондаў арганізацыяў, далучаных да тэрарыстачнай дзейнасьці. Расейскі міністар выказаў гатовасьць Расеі выкласьці свае прапановы дзеля таго, каб пазбавіць тэрарыстычныя арганізацыі крыніцаў фінансаваньня.