[ 23:37 ]  Злучаныя Штаты не зьмянілі сваёй пазыцыі ў дачыненьні да расейскай палітыкі ў Чэчэніі

ВАШЫНГТОН. Як заявіла сёньня дарадніца прэзыдэнта Буша ў справах нацыянальнай бясьпекі Кандаліза Райс, ні для кога не сакрэт, што Злучаныя Штаты маюць праблемы з Расеяй з прычыны расейскай палітыкі ў Чэчэніі. Яна зазначыла, што трэба адрозьніваць законныя памкненьні чэчэнскага народу ад тэрарыстычнай дзейнасьці на тэрыторыі Чэчэніі. «Ня можа быць так, каб мы цярпелі дзейнасьць Аль-Ка’іды ў Чэчэніі, ня церпячы яе ў АФганістане. Трэба быць пасьлядоўнымі», - сказала Кандаліза Райс. Аднак, дадала яна, гэта ня значыць, што Злучаныя Штаты зьмянілі свой погляд на тое, што ў чэчэнскай праблеме трэба шукаць палітычнага рашэньня і што Расея мусіць захоўваць у Чэчэніі права чалавека.