[ 07:38 ]  Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заклікаў амэрыканцаў зноў карыстацца паслугамі амэрыканскіх авіякампаніяў

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заклікаў амэрыканцаў зноў карыстацца паслугамі амэрыканскіх авіякампаніяў, якія панесьлі значныя страты і зазналі рэзкае зьмяншэньне колькасьці пасажыраў пасьля трагічных падзеяў 11 верасьня. Буш паведаміў пра разьмяшчэньне на амэрыканскіх лётнішчах службоўцаў Нацыянальнай Гвардыі, пра павелічэньне колькасьці спэцагентаў на борце самалёта і пабяцаў, што ў кабінах пілётаў будуць павышаныя сродкі бясьпекі. Прадстаўнікі Міністэрства Абароны паведамляюць, што яны атрымалі новую дырэктыву, якая ўпаўнаважвае іх зьбіваць любы пасажырскі самалёт, які пагражае нейкаму амэрыканскаму гораду.