МАСКВА. 10 вайскоўцаў загінулі і трое цяжка параненыя падчас аварыі, якая здарылася ў Расеі, непадалёку ад гораду Валгаград.
Жаўнэры вярталіся ў сваё падразьдзяленьне з нарыхтоўчых працаў у саўгасе, што знаходзіцца паблізу. Кіроўца аўтамабілю ня зладзіўся зь кіраваньнем, і аўтамабіль зваліўся ў сажалку.
Разам у кузаве знаходзіліся 29 чалавек. Іхны камандзер застаўся жывым і дае паказаньні сьледчым.