ТУЛУЗ, ФРАНЦЫЯ. У Францыі ў пятніцу прынамсі 18 чалавек загінулі і каля 200 былі параненыя ў выніку магутнага выбуху на нафтахімічным заводзе ў Тулузе.
Сярод загіблых – рабочыя заводу, а таксама прадавачы суседніх крамаў.
Мясцовыя жыхары засьцерагаюцца, што прычынай выбуху зьяўляецца тэракт, аднак улады заяўляюць, што, паводле папярэдніх дадзеных, выбух адбыўся ў выніку няшчаснага здарэньня.