ВАШЫНГТОН. Кангрэс Злучаных Штатаў зацьвердзіў рэзалюцыю, якая дазваляе прэзыдэнту Бушу ўжыць сілу супраць адказных за тэрарыстычныя напады, учыненыя ў аўторак у Нью-Ёрку і Вашынгтоне. Учора позна ўвечары Палата Прадстаўнікоў ЗША ухваліла рэзалюцыю, якую раней у той самы дзень прыняў Сэнат. Рэзалюцыя дае прэзыдэнту магчымасьць ужыць «усю неабходную і належную сілу» супраць тэрарыстаў, а таксама тых, хто іх фінансуе і дае ім прытулак. Рэзалюцыя аднак не зьяўляецца фармальным абвяшчэньнем вайны. Амэрыканскі кангрэс выдзеліў таксама 40 мільярдаў даляраў надзвычайных фондаў на дапамогу ахвярам і пошукі ды пакараньне злачынцаў. Прэзыдэнт Буш дазволіў паклікаць 50 тысячаў службоўцаў Нацыянальнай Гвардыі і рэзэрвістаў для ўдзелу ў ратаўнічых акцыях і забесьпячэньні бясьпекі.