[ 22:32 ]  Ключавым падазраваным ў арганізацыі тэрарыстычных нападаў на Нью-Ёрк і Вашынгтон зьяўляецца Осама Бін Ладэн

ВАШЫНГТОН. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл сёньня заявіў, што ключавым падазраваным ў арганізацыі тэрарыстычных нападаў на Нью-Ёрк і Вашынгтон зьяўляецца Осама Бін Ладэн. На прэсавай канфэрэнцыі Паўэл паведаміў, што ЗША адсочвае зараз тыя тэрарыстычныя арганізацыі, якія ажыцьцяўлялі масіўныя тэрарыстычныя апэрацыі.