[ 23:13 ]  Канада будзе падтрымваць пляны пашырэньня НАТО нават, калі супраць іх будзе выступаць Расея

РЫГА. Міністар замежных справаў Канады Джон Мэнлі падчас візыту ў Латвіі заявіў, што Канада будзе падтрымваць пляны пашырэньня НАТО нават, калі супраць іх будзе выступаць Расея. Латвія разам зь Літвой і Эстоніяй спадзяецца атрымаць запрашэньне ў Паўночнаатлянтычны Альянс на сустрэчы кіраўнікоў НАТО ў лістападзе наступнага году ў Празе.