[ 23:05 ]  У Нямеччыне рабаўнікі ўпершыню ўзялі эўра

БЭРЛІН Учора ў Нямеччыне адбылося абрабаваньне інкасатарскай машыны – першае ў гісторыі новай эўрапейскай грашовай адзінкі эўра. Рабаўнікі набралі эўраў на агульную суму больш за мільён даляраў, а таксама нямецкіх марак на меншую суму. Учора была паведамленая памылковая інфармацыя, што рабаўнікі пагрэбавалі эўрамі і ўзялі толькі маркі.