[ 06:35 ]  Лідэры Нямеччыны і Францыі ўпэўненыя ў магчымасьці ўрэгуляваньня канфлікту ў Македоніі

Лідэры Нямеччыны і Францыі выказалі ўпэўненасьць у магчымасьці ажыцьцяўленьня мірнага пляну па ўрэгуляваньню этнічнага канфлікту ў Македоніі. Канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродэр сустрэўся ўчора ў Бэрліне з прэзыдэнтам Францыі Жакам Шыракам і прэм”ер-міністрам Ліанэлам Жаспэнам. Лідэры абедзьвюх краінаў, выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі пасьля завяршэньня сустрэчы абвесьцілі таксама пра стварэньне працоўнай групы, якая мае знайсьці шляхі пераадоленьня негатыўных наступстваў глябалізацыі эканомікі.