[ 19:23 ]  Гаагскі гарадзкі суд вынес вэрдыкт у справе Слабадана Мілошавіча

ГААГА. Гаагскі гарадзкі суд сёньня вынес вэрдыкт, паводле якога былы прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч ня можа аспрэчваць у нідэрляндзкіх судах законнасьць свайго арышту ў Бялградзе і выдачу яго Міжнароднаму трыбуналу ААН. Судзьдзя Роэл Парыс, які вёў судовае паседжаньне, заявіў, што пытаньні такога кшталту не ўваходзяць у кампэтэнцыю судовых ворганаў краіны. Мілошавіч на судзе не прысутнічаў. Ягоныя інтарэсы прадсіаўляў адвакат. Слабадан Мілошавіч знаходзіцца ў сьледчым ізалятары Міжнароднага трыбуналу пад Гаагай. Паводле былога югаслаўскага прэзыдэнта, Трыбунал нелегітымны таму, што ён быў створаны Радай Бясьпекі, а не Генэральнай Асамблеяй ААН.