[ 18:48 ]  Эўрапейскі цэнтральны банк прэзэнтаваў банкноты і манэты “эўра”

ФРАНКФУРТ-НА-МАЙНЕ. Сёньня Эўрапэйскі цэнтральны банк афіцыйна прэзэнтаваў грамадзкасьці банкноты і манэты адзінай эўрапэйскай ваюты – Эўра. У часе прэсавай канфэрэнцыі, афіцыйныя асобы растлумачылі асаблівасьці абароны валюты. Банк разгортвае інфармацыйную кампанію з мэтай падрыхтаваць жыхароў 12 краінаў эўра-зоны да ўводу ў абарачэньне наяўных эўра. Праект уводу адзінай Эўрапэйскай валюты пачаў працаваць у 1999 годзе, але ўжываньне наяўнай валюты было фактычна недаступным. Сёньня ж Эўрапэйскі цэнтральны банк на чвэрць адсоткі зьнізіў крэдытную стаўку. Банк зазнае на сабе крытыку за нежаданьне зрабіць свае крэдыты таньнейшымі і тым самым паспрыяць ажыўленьню эканомікі. Кіраўніцтва лічыць, што значнае зьніжэньне крэдытнай стаўкі пацягне за сабой рост інфляцыі. Сёлета Фэдэральны Рэзэрвовы Банк Злучаных Штатаў зьніжаў крэдытную стаўку сем разоў.